За што будзе змагацца Кшыштаф Юргель у Еўрапарламенце?
„Еўразвяз – гэта таксама вартасці, а не толькі інтарэсы,” – сказаў Кшыштаф Юргель. У Беластоку прайшла прэс-канферэнцыя з былым міністрам сельскай гаспадаркі, а таксама кандыдатам у Еўрапейскі парламент з партыі „Права і Справядлівасць”.
Кшыштаф Юргель падкрэсліў, за якія вартасці хоча змагацца, будучы рэпрэзентантам у Еўрапейскім парламенце.
– Па-першае, Еўропа – гэта вартасці. І мы як прадстаўнікі Польшчы павінны імкнуцца да гэтага. Гэта звязана з тым, што трэба змагацца за хрысціянскія вартасці, каб яны былі ў Еўропе ў межах тых законаў, якія будуць прынятыя. Па-другое, у Еўропе павінны быць нацыянальныя дзяржавы. І ўсе павінны мець роўныя правы.
У час прэс-канферэнцыі Кжыштаф Юргель таксама падкрэсліў, што супраціўляецца ўсім формам атакі на хрысціянства. Пра гэта таксама гаварыў былы рэпрэзентант Польшчы па футболе Марэк Цітко, які падтрымлівае кандыдатуру Кшыштафа Юргеля ў Еўрапейскі парламент.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтаркі