За суткі 47 чалавек спрабавалі нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу
За апошнія суткі 47 чалавек спрабавалі нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу. Пры гэтым група з 28 чалавек кідала ў польскіх памежнікаў і жаўнераў камянямі і асляпляла іх лазерамі. З пачатку года польскія службы зафіксавалі каля сарака тысяч спроб нелегальнага перасячэння граніцы.
Памежная служба Латвіі паведамляе пра 57 спроб незаконнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы. З 10 жніўня быў 341 падобны выпадак. Усяго ў 2021 годзе за незаконны пераход мяжы ў Латвіі затрымана 445 замежнікаў. За апошнія суткі затрыманняў не было.
