За суткі зафіксаваныя 43 спробы незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы



У суботу, 4-га снежня, на ўчастку мяжы ля Дубічаў Царкоўных група з 30 мігрантаў штурмавала польскую граніцу, паведамляе Straż Graniczna.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Усяго за суткі было зафіксавана 43 спробы нелегальнага перасячэння мяжы, іх спынілі польскія вайскоўцы. 7 чалавек атрымалі пастановы аб неабходнасці неадкладна пакінуць тэрыторыю Польшчы.

Двое грамадзян Украіны затрыманыя за спрыянне нелегальным мігрантам у перасячэнні мяжы.