За суткі на літоўска-беларускай мяжы затрымана 150 мігрантаў
Новы рэкорд: за суткі на літоўска-беларускай мяжы затрымана 150 мігрантаў, піша „Белсат”. Для параўнання, за ўвесь 2020 год на той жа мяжы быў затрыманы 81 нелегальны мігрант.
Сярод затрыманых – грамадзяне Ірака, Ірана, Камеруна, Сірыі і Афганістана. Усяго з пачатку года ў Літву спрабавалі ўехаць 822 нелегальных мігранта з боку Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя