За суткі польскія памежнікі не ўпусцілі 200 уцекачоў з тэрыторыі Беларусі



Супрацоўнікі памежнай службы Польшчы прадухілілі 200 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Польшчай з тэрыторыі Беларусі, — расказала прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска. Функцыянеры затрымалі сем нелегальных імігрантаў. Усе яны грамадзяне Іраку. Акрамя таго, за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя двое грамадзян Польшчы і грамадзянін Сірыі з нямецкім відам на жыхарства. Задачай мужчын было забраць нелегальных мігрантаў з мяжы і завезці іх, хутчэй за ўсё, углыб Польшчы, а нават у Нямеччыну.

Памежная служба паведамляе, што за жнівень было зафіксавана 3,5 тысячы спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з тэрыторыі Беларусі. Было затрымана амаль 1000 уцекачоў. Год таму, у жніўні, памежнікі не фіксавалі спробаў перасячэння польскай мяжы з Беларусі.

fot. Forum/Michal Kosc