За суткі польскія памежнікі спынілі амаль 700 спробаў перасячэння мяжы



За чацвер польскія памежнікі спынілі 682 спробы нелегальна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, – паведамляе прэс-служба Польскага ведамства. Былі затрыманыя восем нелегальных мігрантаў — усе з Ірака.

Таксама за дапамогу нелегальным мігрантам затрыманыя 11 іншаземцаў. Гэта грамадзяне Ірака, Германіі, Украіны, Грузіі, Беларусі і Польшчы.

Напярэдадні польскі Сейм ухваліў законапраект, паводле якога нелегальных мігрантаў, затрыманых пры перасячэнні мяжы, будуць высылаць назад з Польшчы. Ім таксама хочуць забараніць уезд у Польшчу на тэрмін ад паўгода – да трох гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя

Fot. Agnieszka Sadowska / Agencja Gazeta