За суткі ў Літве затрымалі 19 мігрантаў



Па дадзеных парталу афіцыйнай статыстыкі Літвы, у сераду літоўскія памежнікі затрымалі 19 чалавек. У аўторак – 35 чалавек. Паводле звестак партала Lrt.lt, у сераду з Літвы выдварылі 321 мігранта.

Да гэтага колькасць мігрантаў, незаконна перасекшых беларуска-літоўскую мяжу пабіла ўсе рэкорды – 2 жніўня затрымалі 214 чалавек, а днём раней – 294 чалавекі.

Нагадаем, што з 3 жніўня літоўскія памежнікі вяртаюць у Беларусь іракскіх мігрантаў, якіх затрымліваюць на агульнай мяжы. Прынятае міністрам унутраных спраў Агне Білатайце рашэнне дае права памежнікам ужываць у дачыненні да іх метады псіхалагічнага і фізічнага прымусу.

zerkalo.io

Фото: delfi.lt