За суткі ў Польшчу з Украіны заехалі 142 тысячы чалавек
У нядзелю ў Польшчу з Украіны заехалі 142 тысячы чалавек. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік. Пакуль гэта сутачны рэкорд колькасці бежанцаў з пачатку нападзення Расеі на Украіну 24 лютага.

Ён таксама дадаў, што пазіцыя польскага ўрада не змянілася: ён не перадае Украіне вайсковыя самалёты. Па словах Вонсіка, у Польшчы аб’яўлены трэці ўзровень кіберпагрозы.
Па інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, у краіну з пачатку вайны з Украіны заехалі ўжо 1067000 чалавек. За ноч 7 сакавіка пагранічнікі прапусцілі каля 42 тысяч чалавек.
