За суткі з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 206 чалавек
17 гадоў таму
Гэта ў асноўным грамадзяне Марока, Індыі, Эфіопіі і Гвінеі. З іх 22 чалавекі, убачыўшы польскія патрулі, павярнулі назад у Беларусь.
Ля вёскі Чарэмха група з сямі чалавек паводзіла сябе агрэсіўна, закідваючы польскіх функцыянераў камянямі з беларускага боку. Ніхто не пацярпеў. Ля вёскі Крынкі два грамадзяне Камеруна перасеклі мяжу на рацэ Свіслач. У сваю чаргу за пасобніцтва былі затрыманыя два ўкраінцы.