За суткі зафіксавана 130 спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з боку Беларусі



Польскія памежнікі зафіксавалі павелічэнне колькасці незаконных спробаў перасячэння беларуска-польскай мяжы – 27 жніўня было 130 такіх выпадкаў, паведаміла памежная служба Польшчы ў «Твітэры».

Памежнікі затрымалі 40 замежнікаў, сярод якіх была група з 14 грамадзян Сірыі. За мяжой іх чакаў суайчыннік з відам на жыхарства ў Швецыі. Мужчына прыехаў на аўтобусе, каб павезці мігрантаў, яго таксама затрымалі.

Астатнія 90 спробаў пераходу праз мяжу спыненыя.

Памежная служба Польшчы таксама заяўляе, што мігранты, якія  знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы, рэгулярна, некалькі разоў у дзень, атрымліваюць харчаванне ад беларускага боку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Podlaska Straż Graniczna