Забарона на набліжэнне да мяжы з Беларуссю падоўжана не будзе



Падаўжэння забароны набліжацца да польска-беларускай мяжы на Падляшшы на адлегласць менш за дзвесце метраў не будзе.  

Памежная служба не падала адпаведнай заявы падляшскаму ваяводзе. З новага года там будзе дзейнічаць рэгламент прыгранічнай дарожнай паласы. Пакуль, што забарона дзейнічае да 31 снежня. Яна  звязаны з працамі па ўсталяванні электронных элементаў плота на польска-беларускай мяжы. Уведзеная 1 ліпеня забарона, якая дзейнічала спачатку да 15 верасня, затым падоўжаная да 30 лістапада і цяпер да канца года, замяніла больш жорсткія абмежаванні, звязаныя з міграцыйным крызісам на мяжы з Беларуссю.

На працягу дзесяці месяцаў дзейнічала забарона на знаходжанне ў 183 населеных пунктах Падляшскага і Любельскага ваяводстваў, якія знаходзяцца ў памежнай зоне.

З 1 студзеня абмежаванні адносна знаходжання ў памежнай зоне будуць рэгулявацца  пастановай Падляшскага  ваяводы — з 2021 года аб забароне знаходжання на ўсім участку памежнай дарогі на мяжы з Беларуссю, гэта значыць на знешняй мяжы ЕЗ. Гэтая забарона не распаўсюджваецца толькі на ўладальнікаў зямель, размешчаных уздоўж памежнай дарогі і абазначаных турыстычных сцежак і месцаў для купання. Тэрыторыя будзе абазначана табліцамі «Памежная паласа — уезд забаронены».

Памежная дарожная паласа гэта тэрыторыя шырынёй 15 метраў, лічачы ўглыб краіны ад лініі дзяржаўнай мяжы або ад берага памежных вод ці берага мора.