„Забава на Ганну ў Каралёвым Мосце”



У Каралёвым Мосце 7-га жніўня, у дзень св. Ганны (па юліянскім календары) адбудзецца танцавальная вечарына.

Мерапрыемства адбудзецца на полі ў Каралёвым Мосце, пачатак а 17-й гадзіне. Сёлета выступаюць запрошаныя гурты: Dawid Szymczuk Band, „Чырвоныя шпількі”, AleMiKa. Будуць і мясцовыя артысты – калектывы, якія дзейнічаюць у Муніцыпальным цэнтры культуры ў Гарадку.

Усіх чакае гастразона з халоднымі напоямі ад Bar Promyk з Гарадка.

Забаву арганізуе гмінны Цэнтр культуры ў Гарадку ў супрацоўніцтве з вёскамі Каралёвы Мост і Калодна.

Мерапрыемства арганізавана ў рамках праекта пад назвай «Серыя летніх гульняў з беларускай музыкай у гміне Гарадок» пры суфінансаванні Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

Беларускае Радыё Рацыя