Загад насіць маскі будзе прапісаны ў законе Польшчы
Загад насіць маскі будзе прапісаны ў законе Польшчы. Пра гэта піша „Rzeczpospolita”.
Кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык абвясціў, што ў закон будуць уключаны палажэнні пра нашэнне масак, і гэта пакладзе канец „непатрэбным дыскусіям і эмоцыям”.
Нагадаем, што загад перамяшчацца ў грамадскіх месцах з закрытым ротам і носам дзейнічае ўжо некалькі дзён. Амбудсмен Адам Боднар адзначыў, што гэтае абавязацельства зноў было ўведзена з парушэннем норм заканадаўства.
