Заканчваецца тэрмін падачы дэкларацыі PIT-11 у падатковую інспекцыю
Напрыканцы месяца скончыцца тэрмін падачы працадаўцамі дэкларацыі PIT-11 у падатковую інспекцыю. Зрабіць гэта трэба толькі ў электронным выглядзе да 1 лютага. Правільныя дадзеныя дазволяць працаўнікам беспамылковы разлічыцца па падатках за 2020 год, – нагадвае прэс-сакратар Падатковай інспекцыі ў Беластоку Радаслаў Ганцэвіч:
– Згодна з правіламі, дэкларацыю PIT-11 працадаўцы павінны падаць у падатковую інспекцыю да канца студзеня. У сувязі з тым, што 31 студзеня прыпадала на нядзелю, тэрмін перасоўваецца на 1 лютага.
Больш падрабязнасцяў і ўзор заяўкі даступныя на партале gov.pl, таксама на ангельскай і ўкраінскай мовах, – дадаў Радаслаў Ганцэвіч.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: FORUM