Закрыта справа пра рытуальнае забойства жывёл



sheep_2013_19_09Рытуальнае забойства жывёл не з’яўляецца правапарушэннем. Так вырашыла раённая пракуратура ў Саколцы і спыніла расследаванне ў справе мусульманскага рытуальнага забойства ў Багоніках, якое адбылося восенню мінулага года ў час свята Курбан Байрам. Раней пракуратура спыніла таксама следства ў справе абаронцаў правоў жывёл, якія парушылі мусульманскае святкаванне.

Рашэнні пракуратуры каментуе старшыня Мусульманскай рэлігійнай абшчыны ў Багоніках Мацей Шчансновіч:

Мы паскардзіліся на іх за тое, што яны перашкаджалі нам святкаваць, а яны – што мы забіваем жывёл. Паглядзім, што будзе ў гэтым годзе. Не дапусцім, каб у нас зноў штосьці такое паўтарылася. Калі будуць перашкаджаць, то будзе зноў канфлікт. Бо не дазволім камусьці рабіць перашкоды ў нашых святкаваннях.

Пракуратура ўстанавіла, што сацыяльная шкоднасць дзеянняў, звязаных з рытуальным забойствам, нязначная, паколькі зарэз быў здзейснены паводле рэлігійных, а не эканамічных прычынаў.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sport.nur.kz