Замест мэблі – цыгарэты на 9 мільёнаў злотых



Кантрабанду цыгарэтаў на суму больш за 9-ць мільёнаў злотых выкрылі падляшскія мытнікі ў Сувальскім павеце Падляшскага ваяводства. Кантрабанду выявілі падчас кантролю грузавой машыны на эстонскіх нумарах.

Кіроўца – грамадзянін Беларусі запэўніваў, што перавозіць мэблю, кажа прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі:

– Супрацоўнікі мытна-падатковай службы затрымалі паблізу польска-літоўскай мяжы ў Будзіску фуру на эстонскіх нумарах, якой кіраваў 35-гадовы беларус. Паводле прадстаўленых дакументаў у прычэпе павінны быў знаходзіцца груз з мэбляй. Падчас праверкі тавару аказалася, што акрамя шасці крэслаў запакаваных у кардонныя каробкі ў прычэпе знаходзіцца гіганцкая цыгарэтная кантрабанда. У эстонскай грузавой машыне было знойдзена 420 тысяч пачак цыгарэт без польскіх акцызаў. Калі б затрыманых тытунёвыя вырабы былі прададзены ў Польшчы, страты дзяржаўнага бюджэту склалі б больш за 9 мільёнаў злотых.

Як паведаміў Мацей Чарнецкі, кіроўцу арыштавалі на тры месяцы. Супраць яго пачата крымінальна справа. Яму пагражае да 10-гадоў турмы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота podlaskie.kas.gov.pl