Замежным студэнтам далі рэкамендацыю заставацца ў Беластоку
Шмат студэнтаў з-за мяжы засталося ў Беластоку – з прычыны каронавірусу яны ня могуць паехаць дадому. Як паведамляе “Радыё Беласток”, найбольш замежных студэнтаў – 400 чалавек – навучаецца ў Медыцынскім універсітэце. Ім далі рэкамендацыю заставацца ў Беластоку. 45 замежных студэнтаў мае Універсітэт у Беластоку, іх праінфармавалі, каб яны не перамяшчаліся і засталіся на месцах.
На больш радыкальныя крокі пайшло кіраўніцтва беластоцкай палітэхнікі, у сценах якой навучаецца каля 200 асоб з-за мяжы. Іх папрасілі заставацца ў студэнцкіх інтэрнатах. Асобы, якія вырашаць выехаць дадому, не змогуць далей працягваць навучанне ў палітэхніцы.
Беларускае Радыё Рацыя
