Замежныя студэнты спрыяюць прэстыжу польскіх ВНУ



Прыняццё замежных студэнтаў у польскія ВНУ, у тым ліку і з Беларусі, падвышае прэстыж навучальнай установы.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Беластоцкага ўніверсітэта Катажына Дзедзік:

– Практычна ўсе навучальныя ўстановы, у тым ліку і наш універсітэт, робяць ухіл у міжнароднасць. Каб павялічалася колькасць замежных студэнтаў, якія ў нас вучацца. Кожная такая асоба, кожны такі студэнт для нас вельмі цэнны. І гэта стварае прэстыж навучальнай установы, але гэта важна і пункту гледжання нашага фінансавання. Бо датацыя, якую навучальная ўстанова атрымлівае з бюджэту краіны, твксама залежыць ад таго, як шмат навучаем замежных студэнтаў.

Штогод толькі ў беластоцкія ВНУ спрабуюць паступіць на вучобу некалькі сотняў грамадзян Беларусі. Гэта вынікае з базаў дадзеных універсітэтаў. Акрамя таго, таксама кожны год па некалькі сотняў выпускнікоў беларускіх школ з гарадзенскай консульскай акругі здаюць іспыты на атэстат сталасці („egzamin maturalny”) у Беластоку.

Цалкам матэрыял:

Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток