Заняпад турызму ў анексаваным Крыме



Турыстычная галіна ў Крыме перажывае цяжкія часы. Санаторыі і пляжы ў Ялце, Еўпаторыі, Феадосіі і Севастопалі напаўпустыя. Летні сезон можна лічыць праваленым.

332789A2-A631-487E-B9CB-1ED42A6D7296_mw1024_s_n

Летась з расейскага бюджэту ў інфраструкуру Крыма ўкладзена каля васьмі з паловай міліёнаў даляраў. Гэта ў шэсць разоў менш, чым Украіна інвеставала ў развіццё паўвострава ў астатні год перад анэксіяй. Сёлета Крэмль уклаў у турыстычную галіну роўна ўдвая менш, чым у 2014 годзе.

Толькі за апошнія поўгады кошты ў Крыме выраслі ў два з паловай разы, а турыстаў паменела амаль на 60 %. Датаго ж, бракуе пітной вады, электрычнасці і прадуктаў харчавання, якія паўвостраў традыцыйна атрымліваў з мацерыковай Украіны.

Крымчане збольшага зарабляюць толькі падчас турыстычнага сезону, і на гэтыя грошы ім трэба жыць да наступнага лета. Якім стане іх жыццё пасля правальнага сезона 2015 года, невядома.

Беларускага Радыё Рацыя, Марцін Война, Украіна

Фота krymr.com