Заняткі па беларускай мове ў Гданьску
На анлайн- і афлайн-заняткі па беларускай мове запрашаюць беларусы Гданьска ў межах клуба “Труймяста” кожны тыдзень у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці.
У сярэднім імпрэзы наведваюць 20-25 чалавек, якія не толькі вывучаюць родную мову, але і размаўляюць пра жыццё, – распавёў удзельнік моўнага клуба спадар Віталь:
-Мэтай клуба было, каб проста збіраліся беларусы Гданьска і размаўлялі на беларускай мове, паляпшалі якасць сваёй мовы і каб камунікавалі адно з адным. Гэта сустрэчы ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці. Яны праходзяць па нядзелях. І яны праходзяць у фармаце анлайн- ці афлайн-лекцый.
Бліжэйшая сустрэча, прысвечаная вывучэнню беларуска мовы і радаводу, адбудзецца ўжо заўтра, 22 студзеня.
Беларускае Радыё Рацыя