Заняткі для дзяцей пры Цэнтры беларускай салідарнасці – на расейскай мове
У школе аднаго дня пры Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве заняткі па творчых дысцыплінах – мастацтву і тэатру – будуць весціся на расейскай мове.
Але гэта стала праблемай для беларускамоўных дзяцей, якія не разумеюць, чаму беларусы павінны вучыцца па-расейску, кажа 10-гадовая Багуслава Малашчанка:
– Беларускім людзям патрэбныя беларускія класы. Ніяк па-іншаму. У другіх краінах, напрыклад, у Польшчы, – польскія класы. Беларусь – беларускія класы, значыць.
– Мяліса мяне завуць. Я хачу вучыцца ў беларускй школе. Бо я не ведаю расейскай. Я люблю беларускую мову.
Паводле прэс-сакратара Цэтра Антося Жукава, беларускамоўным дзецям створаны ўмовы для навучання па-беларуску:
– Кожны аўторак у нас адбываюцца заняткі па беларускай мове для дзетак. У нас зроблена асобная група. Большасць дзяцей размаўляюць па-руску, ім тлумачаць таксама па-руску. Калі дзіцё размаўляе па-беларуску, яму тлумачаць па-беларуску.
Паводле маці Багуславы Таццяны Малашчанкі, сумніўная карысць ад навучання на рускай і беларускай мовах адразу цягам аднаго ўрока. Але каб аддалі перавагу навучанню агульных прадметаў на роднай мове, то тыя дзеці, якія яе не чулі ў Беларусі, мелі б магчымасць пачуць яе ў Варшаве.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя