Запрацавала беларуская версія сайта пра падзеі ва Украіне



Запрацавала беларуская версія http://informnapalm.org/ – валанцёрскай ініцыятывы інфармавання замежнай аўдыторыі аб падзеях ва Украіне. Гэта, паводле сайту, аператыўная інфармацыя пра ход антытэрарыстычнай акцыі на Украіне.

Пра працу беларускіх валанцёраў над гэтым інфармацыйным рэсурсам распавядае адзін з сябраў беларускай рэдакцыі:

– Галоўнае пашыраць вядзенне інфармацыйнай вайны супраць Крамля на тэрыторыі Беларусі. Там падаюцца розныі інфармацыйныя матэрыялы, у якіх раскрываецца фактычна прысутнасць расейскіх войск на тэрыторыі Украіны. Таксама фіксуюцца расейскія сілы ўварвання, якія базуюцца ў Растоўскай вобласці, якія перакідваюць увесь час тэхніку, узбраенне і асабовы склад ва Украіну. Усё гэта фіксуецца і інфармацыя пашыраецца.

Беларуская мова стала ўжо 16-й мовай інфармацыйнага рэсурсу. Аднак прадстаўнікі беларускай рэдакцыі спадзяюцца таксама, што іх функцыя будзе не толькі займацца перакладам украінскай інфармацыі, але і зборам інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

xw_1055631

Беларускае Радыё Рацыя

На здымку прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка дэманструе расейскія пашпарты, узятых у палон салдат на Данеччыне.

Фота vesti.ru