Запусты ў скансэне



Каляровы карагод, вясёлыя песні і смачныя пончыкі – такія запусты прайшлі ў Падляшскім музеі народнай культуры. Дзясяткі людзей знаёміліся з традыцыямі святкавання масленічнага тыдня. “Запусты ў праваслаўных і каталіцкіх вёсках Падляшша выглядалі падобна”, – кажа дырэктар музея Артур Гавел:

– Гэта тое, што яднае праваслаўных і каталікоў. Гэта быў час актыўных забаў. Маем тут тое, што было найважнейшым: добрыя забавы і магчымасць з’есці вельмі смачных пончыкаў і хрушчоў.

На Падляшшы толькі ў адной вёсцы працягваецца традыцыя карагодаў у час запустаў. Падляшскі музей народнай культуры цягам некалькіх гадоў прыгадвае традыцыі гэтага народнага свята.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі