«Засталіся толькі мацэвы». Фотавыстава Гжэгажа Петрашэка



У Музеі ў Ратушы ў Бельску Падляшскім адкрылася фотавыстава — «Засталіся толькі мацэвы». У экспазіцыі — фотаздымкі габрэйскіх могілак Усходныяй Польшчы.

«Мы можам тут убачыць мацэвы не толькі з Орлі, Нараўкі ці Крынак, але і з Коцка ці Рыманова» — кажа аўтар выставы Гжэгаж Петрашэк:

— Вось даволі арыгінальная мацэва з Мендзыжэца Падляшскага, там ёсць група падобных надмагілляў, адлітых з чыгуна. Паводле маіх звестак такое ёсць толькі у двух мясцовасцях на тэрыторыі сённяшняй Польшчы.

Гжэгож Петрашэк нарадзіўся ў 1967 годзе ў Радзыні Падляшскім. Цяпер  жыве ў Гайнаўцы. Выстава «Засталіся толькі мацэвы» працуе да канца сакавіка».

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара