“Застанемся дома”: самаўрадаўцы Падляшскага ваяводства падпісалі супольны зварот
Самаўрадаўцы Падляшскага ваяводства падпісалі супольны зварот да жыхароў “Застанемся дома”.
Маршалак ваяводства Артур Касцікі звярнуўся з просьбай да прадстаўнікоў самакіравання ваяводства падпісаць супольны зварот да жыхароў, паколькі эпідэмія каронавіруса ёсць рэальнай пагрозай для нашай супольнасці. Пры гэтым здараюцца выпадкі парушэння ўмоваў каранціну і выпадкі не выканання правілаў бяспекі. Кожная асоба, якая парушае вызначаныя правілы, з’яўляецца пагрозай для соцень іншых людзей і можа зруйнаваць высілкі работнікаў службы аховы здароўя. Зварот пад назвай “Застанемся дома” падпісалі 132 палітыкі, у тым ліку прэзідэнты трох гарадоў, старшыні старастваў, бурмістры і войты.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота wrotapodlasia.pl