Заторы на беларуска-ўкраінскай мяжы



Прынамсі на двух пунктах пропуску — «Весялоўка» і «Новая Гута» — цяжкасці з перасячэннем мяжы.

Заторы на беларуска-ўкраінскай мяжы ў раёне Гомеля ўтварыліся праз збой у праграме мытнікаў.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Аляксандра Цішчанку, прэс-сакратара Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Цяжкасці для руху транспарту праз мяжу з Беларуссю назіраюцца ў пунктах пропуску «Сянькоўка» (з беларускага боку — «Весялоўка») і «Новыя Ярылавічы» («Новая Гута»).

«Паводле апошніх дадзеных, пачалі пропуск легкавых аўтамабіляў праз „Новыя Ярылавічы“, — сказаў Цішчанка. — Калі стане магчыма прапускаць грузавы транспарт, пакуль невядома. Мы рэкамендуем аб’язджаць гэтыя пункты пропуску і пакуль што карыстацца іншымі».