Затрымалі падробленую касметыку і парфуму



Амаль 20 тысяч упаковак з парфумай, якая была незаконна пазначаная таварнымі знакамі вядомых гандлёвых марак, а таксама каля 650 штук лакаў, памад, пудры і іншых касметычных сродкаў на суму не менш за 2,7 мільёна злотых выкрылі ў Магдаленцы ў ходзе сумеснай аперацыі паліцыянты з Валоміна і супрацоўнікі скарбовай адміністрацыі з Беластока.

Падроблены тавар быў прызначаны для продажу праз інтэрнэт і пастаўляўся, між іншым, у гандлёвыя кропкі ў буйным гандлёвым цэнтры недалёка ад Варшавы.

Двое мужчын ва ўзросце 25 і 45 гадоў затрыманыя падчас незаконнай дзейнасці. Іх абвінавачваюць у парушэнні закона права прамысловай уласнасці, за што мужчын могуць пазбавіць волі да 5 гадоў.

Паводле podlaskie.kas.gov.pl