Затрымана чарговая тытунёвая кантрабанда
Амаль 5 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт канфіскавалі афіцэры Падляшскай мытні. Кантрабанда была схаваная ў двух аўтамабілях і выяўленая мытнікамі з Аўгустава у пункце пропуску Полаўцы. Калі б нелегальны тавар трапіў на чорны рынак у Польшчы, дзяржава страціла б больш за 110 тысяч. злтых.
Першым супрацоўнікі мытнай і падатковай службы Аўгустова спынілі для праверкі Citroen на беларускіх рэгістрацыйных нумарах. Падчас агляду аўтамабіля аказалася, што 34-гадовы беларус схаваў пад дывановым пакрыццём аўтамабіля 2 750 пачкаў кантрабандных цыгарэт.
Незаконны тавар канфіскаваны, беларус заплаціў штраф у памеры 35 тыс. злотых.
Другі кантрабандыст (33-гадовы беларус) быў затрыманы ў памежным пункце пропуску Полаўцы. Супрацоўнікі мытні пры рэнтгенаграфічным аглядзе выявілі ў 4 падвешаных пад шасі цыліндрах аўтамабіля 2 240 пачкаў цыгарэт. Беларус пазбавіўся незаконнага тавару і аўтамабіля. Цяпер яго чакае суд.
Акрамя таго, яму быў забаронены ўезд на тэрыторыю Польскай Рэспублікі і іншых краін Шэнгенскай зоны на працягу 2 гадоў.
Фота