Затрымана вялізная кантрабанда цыгарэт
Буйная партыя кантрабанды была схаваная ў фуры, якая па дакументах павінна была перавозіць торф. Функцыянеры затрымалі для кантролю грузавы аўтамабіль на польскіх нумарах. За кіроўцу быў 34-гадовы беларус. Згодна з дакументамі, у прычэпе павінен быў знаходзіцца торф.
Функцыянеры аднак вырашылі праверыць груз і прынялі рашэнне накіраваць фуру на рэнтген. Распавёў прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі:
– Падчас кантролю аказалася, што ў прычэпе замест задэклараванага торфу знаходзіцца вялізная тытунёвая кантрабанда. У суме ў грузавіку мытнікі знайшлі 450 тыс. пачак цыгарэт без польскіх акцызных знакаў. Калі б тытунёвыя вырабы трапілі ў продаж, страты дзяржавы склалі б каля 10 млн злотых.
За кантрабанду такіх памераў беларусу пагражае пазбаўленьне волі да 10 гадоў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота podlaskie.kas.gov.pl