Завершана перабудова перахода ў Кузніцы
Каля 17-ці мільёнаў злотых каштавала мадэрнізацыя аўтамабільнага памежнага пераходу з Беларуссю ў Кузніцы. Асноўны эфект мадэрнізацыі – павелічэнне прапускной здольнасці, больш хуткая рэгістрацыя і лепшыя ўмовы працы памежных службаў.
У рамках працаў, якія праводзіліся з 2018 года, цяпер па польскім і беларускім баку мяжы чатыры паласы аўтамабільнага руху (раней іх было дзве), пабудавана новыя і мадэрнізаваныя старыя павільёны для рэгістрацыі, адноўлена тэхнічная інфраструктура. Цяпер на працягу дня на памежным пераходзе ў Кузніцы можа быць аформлена каля 1300 грузавых аўтамабіляў. У той час калі да пашырэння – каля 800 грузавікоў.
Мадэрнізацыя памежнага пераходу праводзіліся ў межах двух транспамежных праектаў, зладжаных сумесна з Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь. Фінансаваліся яны Еўразвязам у рамках трансгранічнай праграмы „Польшча-Беларусь-Украіна 2014 – 2020”. Агульны кошт абодвух праектаў складае каля 17 мільёнаў злотых. Працы вялася з ліпеня 2018 года.
Беларускае Радыё Рацыя