Завершылася ХІІ „Падляшская актава культур”



„Падляшская актава культур”- сапраўдны фестываль музыкі, танца і мультыкультуралізму. На працягу пяці дзён на плошчы Касцюшкі ў Беластоку гучала музыка, натхнёная фальклорам усёй Еўропы, і сабралася вялікая аўдыторыя, каб палюбавацца народнымі танцамі і касцюмамі з 12 краін свету.

Сёлета на фестываль прыехалі амаль 600 артыстаў з Польшчы, Украіны, Ізраіля, Сербіі, Расеі, Беларусі, Славакіі, Румыніі, Літвы, Грузіі і Іспаніі. Яны прадставілі сваё мастацтва не толькі ў Беластоку, але ажно ў 32 мястэчках Падляшша.

– З пункту гледжання ахопу рэгіёну гэта, безумоўна, рэкордная Актава, – задаволены Цэзары Мелька, дырэктар WOAK. – Неабходна таксама падкрэсліць вельмі высокі мастацкі ровень сёлетніх спектакляў. Мы прынялі шмат выдатных сусветна вядомых артыстаў, у тым ліку Хуун-Хуур-Ту з Тувы, Аркестр Крысціяна Азіровіча з Сербіі ды Валынскі Народны Хор з Украіны.

Менавіта ўкраінскі хор завяршыў дванаццатую „Падляшскую актаву культур”, які захапіў беластоцкую аўдыторыю і выклікаў шквал апладысментаў. Пасля яго выступу арганізатары і ўлады ваяводства падзякавалі гледачам і артыстам са сцэны.

woak.bialystok.pl