Завершыліся конкурсныя праслухоўванні Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі “Гайнаўка”



Завершыліся конкурсныя праслухоўванні 39 Міжнароднага фестываля царкоўнай музыкі “Гайнаўка” у Беластоку. На тое, якімі яны былі, моцна паўплывала эпідэмічная сітуацыя ў свеце. Так, з 10 калектываў, заяўленых ў праграме, толькі палова выступіла на сцэне.

Акрамя хораў перад гледачамі выступіла спявачка і дырыжор Нектарыя Каранджы з Грэцыі. Ейны Хор “Псалтрыес” быў заяўлены як удзельнік, але не здолеў прыехаць з прычыны эпідэміі каронавіруса. Таму Нектарыя Каранджы выступіла з сольнай праграмай па-за конкурсам, падтрымаўшы публіку ды фестываль.

А хор “Святы Іаан Кукузель-Анёлагласнік” з Балгарыі выканаў маленькі канцэрт проста пасля выканання конкурснай праграмы. Кажа дырыжор балгарскага хора Крысціан Папоў:

– Мы вырашылі выканаць маленькі канцэрт пасля конкурснай праграмы асабліва з увагі на тое, што маем пандэмію, каб аддзячыць людзям за тое, што прыйшлі. Хоць іх было няшмат з-за абмежаванняў. І выказаць спадзеў, што ўжо хутка ўсё будзе добра.

Сёння фестываль завершыцца канцэртам лашрэатаў і гала-канцэртам памяці Кшыштафа Пендэрэцкага.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток