Завершыўся 16-ы фотаконкурс „Падляшша ў аб’ектыве імя Віктара Волкава”



Шаснаццаты нацыянальны конкурс фотаздымкаў ўжо завершыўся. У гэтым годзе была рэкордная колькасць удзельнікаў – 162 чалавекі, 565 фотаздымкаў Падляшша. Былі ўдзельнікі з усёй Польшчы, у асноўным – з Падляшскага ваяводства. Самаму маладому ўдзельніку было 10 гадоў, старэйшаму – 87.

Фота: Beata Wilczyńska ze Studzianek., Poranek w Supraślu

Падляшша – гэта культурная мазаіка, якая была выдатна адлюстраваная на фотаздымках удзельнікаў конкурсу. Праваслаўе, мультыкультуралізм, унікальная прырода Белавежскай і Кнышынскай пушчаў, Бябжаньская і Нараўская затокі, архітэктура – як у калейдаскопе можна разгледзець гэтую частку Польшчы.

Некаторыя з прадстаўленых фотаздымкаў відавочна спасылаліся на працы Віктара Волкава – з пункту гледжання падыходу да тэмы, формы і атмасферы.

Фатаграфіі ацэньвала журы, якое складалася з прафесійных фатографаў і аматараў Падляшша, і адначасова сяброў Віктара Волкава: Бажэны Валенцік, Томаша Класоўскага, Яраслава Чыры і Міхала Косці.

На жаль, у гэты цяжкі для ўсіх год абвяшчэнне вынікаў конкурсу перайшло ў Інтэрнэт. Кінематаграфічныя матэрыялы, адзначаныя ўзнагародамі фатаграфіі і выказванні суддзяў можна паглядзець у кароткаметражным фільме:

Пасляконкурсную выставу фотаздымкаў можна будзе паглядзець у Беларускім музеі ў Гайнаўцы да снежня 2021 года.

Паводле прэс-рэлізу