Завершыўся адукацыйны візіт беларусаў у Беласток



Адукацыйны візіт беларускіх студэнтаў у Беласток падыйшоў да завяршэння. Цягам трох дзён, з 18 па 21 жніўня, 16 маладых людзей з усіх куткоў Беларусі прымалі ўдзел у праграме “Паспяховыя практыкі адвакацыі і публічных кампаній у Польшчы: студэнцтва і моладзь”.

Сваімі ўраджаннямі дзеліцца Злата Бабіч, ураджэнка Наваполацку:

– Калі ездзеш, неверагодны нейкі досвед у плане пераймання. Больш дэмакратычных рашэнняў, калі ты бачыш, як можна рабіць. І ты разумееш, што і ты таксама можаш зрабіць. Людзі сапраўды так робяць, ездзяць на такія праграмы, гэта самы прадуктыўны шлях, каб чамусьці навучыцца.

Цягам трох дзён студэнты з Беларусі знаёміліся з функцыянаваннем мясцовага самакіравання, працай студэнцкіх аб’яднанняў, сустрэліся з палітычнымі дзеячамі і мясцовымі журналістамі. Не засталося без увагі і жыццё мясцовых беларусаў, бо студэнты наведалі сядзібу Беларускага Радыё Рацыя. Там ім распавялі пра беларускую меншасць Падляшша і пра працу радыё знутры.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток