Завершыўся фестываль драўлянай архітэктуры Падляшша



Драўляная архітэктура Падляшша натхніла ўдзельнікаў фестывалю „Дрэва і Сакрум“, які завершыўся ў Шчытах-Дзенцялове. Як кажа арганізатар фестывалю, старшыня Звязу „Шчыты“ Ігар Лукашук, у выніку тыднёвых заняткаў паўсталі драўляныя аб’екты, створаныя ўдзельнікамі з розных куткоў Польшчы:

– У рамках праекту паўстаў павільён і наша падляшская драўляная вясковая лавачка. Стваралі гэта ўсё архітэктары і дызайнеры амаль з усёй Польшчы, якія былі зацікаўленыя нашай драўлянай архітэктурай, беларускай культурай і традыцыямі. Яны прыехалі сюды, каб паспрабаваць сябе ў новых мастацкіх прасторах, інспіраваных таксама і беларускай традыцыяй. Яны стваралі гэта ў месцы, прасякнутым беларускасцю.

Аб’екты, створаныя ўдзельнікамі праекту, знаходзяцца каля будунка Цэнтру адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове. Тут адбылася і дыскусія, прысвечаная драўлянай архітэктуры, а таксама выступ калектыву аўтэнтычнай музыкі „Жэмэрва“.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара