Завяршаецца будаўніцтва Музея памяці Сібіры ў Беластоку



Завяршаецца будаўніцтва Музея памяці Сібіры ў Беластоку. На тэрыторыі ранейшага вайсковага складу па вуліцы Венглёвай узнікне самая вялікая музейная ўстанова на ўсход ад Віслы.

У музеі з’явяцца залы, прысвечаныя шляху ў Сібір, паўсядзённаму жыццю сібіракоў і шчасліваму вяртанню ў родны край. На адмысловай канферэнцыі дырэктар музея Войцех Слешыньскі расказваў пра планы, звязаныя з завяршэннем будовы:

– Памяшканні зараз закрытыя. Ідуць працы па падрыхтоўцы. Тут мы знаходзімся ў месцы выхаду з выставы, за намі будзе зала скульптуры – „Людзі з ільду”, зараз ідзе конкурс.

Музей памяці Сібіры –  гэта ўстанова, якая будзе ўтрымліваць дакументы пра cсылку, а таксама добраахвотнае пасяленне палякаў і іншых народаў на землях Расейскай імперыі і Савецкага Саюза. Частка пастаяннай выставы ў Музеі памяці Сібіры  будзе таксама прысвечаная  Бежанству 1915 года. Агульны кошт будаўніцтва Музея складзе каля 42 мільёнаў злотых. Адкрыццё музея запланаванае на 2021 год.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота TVP3 Białystok і sybir.bialystok.pl