Завяршаецца конкурсная частка фестывалю „Гайнаўка-2015”



Сёння – апошні шанс паслухаць у Беластоку царкоўныя хоры з усяго свету. Працягваюцца конкурсныя праслухоўванні міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2015”. У зале беластоцкай філармоніі выступяць госці з Літвы, Украіны, Расеі і Польшчы. Сярод дзевяці выступоўцаў – два хоры з Беларусі, кажа дырэктар і заснавальнік Фестывалю, Мікалай Бушка:

Гэта хор „Concertino” які працуе пры музычным каледжы, які выступіць у катэгорыі хораў вучэльняў, і другі прафесійны хор – камерны хор “Classic” з Менску, якім дырыгуе Кірыл Насаеў. Гэта выдатны дырыжор, які ў мінулым многія гады кіраваў рознымі хорамі, але самым вядомым хорам у яго быў мужскі хор “Унія”.

Пачатак праслухоўванняў а 17-й у зале беластоцкай філармоніі па вуліцы Падлеснай. Заўтра, 24 траўня, пройдзе гала-канцэрт фестывалю, запрашаем на трансляцыю канцэрту на нашых хвалях, пачатак– у 16.05.

* * *

Закончыліся конкурсныя праслухоўванні другога дня фестываля царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2015”. У зале беластоцкай філармоніі выступіла восем хораў з Беларусі, Ізраіля, Расіі і Польшчы. У пятніцу выступалі пераважна дзіцячыя і моладзевыя хоры. У гэтай катэгорыі выступіў між іншым моладзевы хор Collegium Juvenum z Olsztyna.

Яанна Муська, дырыжор:

– Хор існуе ўжо 10 гадоў. У нас вельмі разнастайны рэпэртуар. Мы спяваем на многіх мовах – на ангельскай мове, нямецкай, французскай, лаціне.

Сёння (23.05) апошні дзень конкурсных праслухоўванняў. Выступяць два беларускія хоры – „Concertino” з менскага мастацкага каледжу і камерны хор “Classic” таксама з Менску. Пачатак а 17-й гадзіне.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя