Завяршаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян



Апошні дзень тыдня аб’яднаў вернікаў у Беластоку на супольнай літургіі і сустрэчы за мір і пераследуемых за веру. На ўрачыстасцях прысутнічаў архіепіскап з Сірыі Jean Abdou Arbach.

Ён падкрэсліў, што хрысціянам не можа быць абыякавы лёс тых, хто церпіць за веру.

– Святы Павел гаворыць, што заўсёды трэба быць разам са сваім народам. Сірыя заўсёды была ў маім сэрцы, разам з маімі блізкімі і з усімі, хто церпіць на пераслед.

Супольнай малітвай за пераследумых завершыўся тыдзень малітваў за адзінства хрысціян.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара