Завяршыліся журналісцкія майстар-класы Сустрэчы „Зоркі”



Завяршыліся трыццаць трэція „Сустрэчы Зоркі”. У сёлетніх журналісцкіх майстар-класах удзельнічаў дваццаць адзін вучань. Цягам тыдня моладзь, якая вывучае беларускую мову, пазнавала асаблівасці журналісцкай прафесіі.

Сёлетні выпуск абавязкова запомніцца яго ўдзельнікам, таму што на ім узнік гімн Сустрэч „Зоркі”.

– Думаю, што гэта вельмі файная справа – не сядзець на лаўцы і чытаць кніжкі, а рабіць нешта іншае.

– Гэта быў плённы час, бо мы да трэцяй гадзіны рабілі газету. Малявалі, перапісвалі.

– Думаю, што нашая газетка атрымаецца вельмі добра. Мы зрабілі ўсё на 100%!

– Найбольш мне спадабалася сустрэча з Мірай Лукашай. Яна вельмі паэтычна чытала свае вершы. І было ў іх нешта, што кранула маё сэрца.

– Навучыўся не быць такім лянівым, якім быў апошні год.

Усе тэксты і мастацкія працы ўдзельнікаў Сустрэч „Зоркі” будзе можна паглядзець у „Зорцы” – дзіцячым дадатку да Тыднёвіка „Ніва”. Варта таксама сачыць за старонкай Сустрэчы „Зоркі” у фэйсбуку.

Арганізатарам лагеру безупынна з’яўляецца Тыднёвік Беларусаў у Польшчы „Ніва” пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Маршаўкоўскай управы Падляшскага ваяводства ды войта гміны Нараўка. 

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя