Завяршыўся дэкламатарскі конкурс “Роднае Слова”
У Бельску Падляшскім на сцэне мясцовага дома культуры сустрэліся лепшыя дэкламатары 47-га дэкламатарскага конкурсу “Роднае Слова”.
Падчас фінальнага этапу конкурсная камісія пачула 114 вершаў на беларускай мове ў выкананні дэкламатараў-дашкольнікаў, а таксама з пачатковых школ і гімназій. “Узровень выступоўцаў быў высокі,- ацэнвае старшыня конкурснай камісіі Васіль Сегень, – а выступ вучняў пачатковай школы №4 у Беластоку застанецца ў гісторыі “Роднага Слова”:
– На маёй памяці гэта першы раз, калі на дэкламатарскім конкурсе ёсць яшчэ нейкі фон – музычны, танцавальны. Новая з’ява. З’явілася гэта ўпершыню, можа вось такім выкананнем варта было б паўдзельнічаць на „Сцэнічным слове”, але ж гэты твор, мне здаецца, упісваецца. Гэта як бы новае. Пабачым, як гэта будзе ўспрымацца.
28 сакавіка Беларускае грамадска-культурнае таварыства запрашае дзяцей і моладзь у сваё беластоцкае памяшканне на конкурс тэатральных калектываў, а таксама 13 красавіка на конкурс “Сцэнічнае слова”.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара