Завяршыўся VIII Міжнародны фестываль царкоўнага звону ў Супраслі
Гэта адзіны такі фестываль у Польшчы. Званары прэзентавалі сваё майстэрства ў мясцовым праваслаўным манастыры. Пераможцам фестывалю царкоўнага звону стаў беларус Віктар Нячаеў з Менска:
— Перш наперш я магу сказаць: Дзякуй Богу!. Таму што дзякуючы Богу мы можам праяўляць нейкія таленты, а мы — толькі праваднікі.
Томаш Васілюк:
— Тут ажно сем званоў і ўсё трэба рытмічна ўтрымаць, каб гучала гарманічна.
Арганізатар фестывалю, айцец Яраслаў Юзвік:
— У нас ёсць удзельнікі з Польшчы, Італіі, Беларусі, Украіны, Расеі, Літвы. Гэты конкурс ведаюць і на Усходзе і на Захадзе Еўропы.
Сёлетні конкурс падзелены быў на тры катэгорыі – «masters» – для прафесіяналаў, «open» – для ўсіх ахвотных і катэгорыя для дзяцей і моладзі да 16 года. У катэгорыі «open» перамагла Вольга Падос з Італіі а другое месца заяў 13цігадовы Тамаш Васілюк з Супрасля.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Супрасль