“Завжди Вiльна”: украінскі дабрачынны канцэрт у Варшаве
У пятніцу, 13-га кастрычніка, у Варшаве адбудзецца ўкраінскі дабрачынны канцэрт “Завжди Вiльна”. Усе грошы, сабраныя ад імпрэзы, будуць накіраваныя ў фонд грамадскай арганізацыі, што дапамагае вайскоўцам.
Удзельнікамі падзеі стануць гурты IЗЗI, Karlen&Co, RVAŃ – менавіта іх лідары і з’яўляюцца арганізатарамі мерапрыемства. Таксама да выступоўцаў далучацца ўдзельнікі праекту “Голас краіны” Romario Punch і Андрэй Жучкоўскі.
Пра тое, як нарадзіўся фэст, прыгадвае лідар гурта Karlen&Co Алег Карленка:
– “Завжди Вільна” – гэта фестываль, створаны з нічога нашай музычнай суполкай сяброў, трыма гуртамі – гэта RVAŃ, IЗЗI і Karlen&Co. Мы неяк сабраліся, пасябравалі і вырашылі рабіць карысную справу сілай музыкі – збіраць грошы на ЗСУ.
Фэст “Завжди Вiльна” адбудзецца ўжо 4-ы раз. Падзея пройдзе на пляцоўцы ScenaChmielna.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя