Заяўкі на “BULBAMOVIE 2014” прымаюцца да 10-га верасня
Да 10-га верасня арганізатары варшаўскага фестывалю беларускага кіно “BULBAMOVIE 2014” чакаюць заяўкі і фільмы на конкурсную частку.
Сёлетні фестываль, як кажа арганізатар фестывалю Януш Гаўрылюк, будзе складацца выключна з прэм’ераў:
– Шмат фільмаў новых аўтараў прозвішчы якіх я ў першы раз чую, вельмі цікава, што з гэтага будзе. Мэта – пошук новых беларускіх творцаў незалежных фільмаў. Ёсць магчымасць іх паміж сабой пазнаёміць, выбраць і заняцца іх адукацыяй. Напрыклад, у гэтым годзе лаўрэаты мінулых „BULBAMOVIE” удзельнічалі ў праекце найлепшых польскіх дакументалістаў “Маладыя пра маладых”.
Фестываль адбудзецца ў Варшаве ў кастрычніку. Сярод іншых фільмаў гледачы змогуць паглядзець апошнюю дакументальную стужку Сяргея Лазніцы „Майдан” і мастацкі фільм беларускага дакументаліста Віктара Аслюка „Рускі”.
[youtube id=”sEOr2iEwdSY”]
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя
