Заявы на міжнародную абарону ў Польшчы часцей за ўсё падаюць грамадзяне Беларусі
За статус уцекача ў Польшчы часцей за ўсё хадайнічаюць беларусы. У першым паўгоддзі 2021 году заявы падалі тысяча сямсот іншаземцаў. Гэта на 27% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага году.
Па словах прэс-сакратара Упраўлення па справах іншаземцаў Якуба Дудзяка, у першым паўгоддзі беларусы падалі амаль 670 заяваў на міжнародную абарону, грамадзяне Расеі – больш за 460. Заявы падавалі таксама грамадзяне Афганістану, Украіны і Турцыі.
– Іншаземец атрымлівае міжнародную абарону, калі ў краіне яго паходжання яму пагражае пераслед або рэальная рызыка страты жыцця ці здароўя. У першай палове бягучага году рашэнне аб прызнанні міжнароднай абароны атрымаў 391 іншаземец – галоўным чынам грамадзяне Беларусі, Расеі і Турцыі.
Усе заявы, пададзеныя беларусамі, былі разгледжаныя пазітыўна.
Колькасць заявак, пададзеных беларускімі грамадзянамі, пачала хутка расці ў жніўні мінулага года пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў рэжымам Лукашэнкі. На працягу 2020 года звыш 400 грамадзян Беларусі падалі заявы на атрыманне статусу бежанца, гэта на 1000 адсоткаў больш у параўнанні з 2019 годам.