Зажынкі ў Студзіводах
У Студзіводах знаёміліся з традыцыйнай аграрнай працай. У рамках Х Падляшска-палескіх сустрэчаў “Олень по бору ходіт” адбыліся зажынкавыя абрады. Сярод удзельнікаў прац на полі былі сябры калектываў з Беларусі і Польшчы,а таксама звычайныя жыхары раёнаў і наогул Бельскага павета. Хто дагэтуль не меў нагоды, змог паспрабаваць жаць збожжа сярпом і касіць касой, расказвае Дарафей Фіёнік з Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах:
– Вучацца многія і жаць сяропом, і пярэвяслы рабіць. Бачаць, якая гэта цяжкая праца – жніво. Каб хлеб быў, колькі трэба зямлі пакланіцца! Сэнс мерапрыемства ў тым, каб паказаць маладым, што трэба шанаваць хлеб, шанаваць тое, што дае нам неба. Бо тое, што вырасла і што з божай дапамогай збяром і змелем, то толькі па божым блаславенні адбываецца.
У раках сустрэчаў “Олень по бору ходіт” запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх – хараводы ды прэзентацыя святочных песень і танцаў, што адбудуцца ў вёсках гмін Мілечыцы і Мельнік.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара