Збігнеў Клімовіч: Першы раз за 25 гады не набралі першы клас з беларускай мовай навучання



Адмова бацькоў ад аб’днання садка №14 і і школы №4, дзе прадугледжваецца мажлівасць навучання беларускай мове, у адзіны комплекс, прынесла нечаканыя вынікі. У гэтым годзе першы клас з беларускай мовай навучання ў школе №4 не набраны.

Прычыну патлумачыў дырэктар школы №4 імя Сібіракаў Збігнеў Клімовіч:

– У выніку таго пратэсту пры стварэнні комплексу, у выніку недобрых навінаў, якія дасылаліся іншым бацькам наконт нашай школы, у школе №14 не запісаліся да першага класу з беларускай мовай навучання. 25 гадоў такой сітуацыі не было. Заўсёды такіх дзяцей было дастаткова. Гэта не ёсць віна нейкіх рашэнняў зверху, якойсьці агітацый з боку нашай школы. Мы чакалі вучняў. Аказалася, што яны не прыйшлі.

З 1997 года школа №4 імя Сібіракоў у Беластоку з’яўляецца адзінай дзяржаўнай пачатковай школай у Беластоку, дзе выкладаецца беларуская мова як мова нацыянальнай меншасці.

Беларускае Радыё Рацыя