Збігнеў Міхальчук: Знойдзены іканастас – агульная спадчына Польшчы, Беларусі і Літвы



Супрацоўнікі Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук выявілі вялізныя фрагменты ўніяцкага іканастаса XVII ст. пад дахам царквы ў Новаберазове і прэзентавала вынікі даследавання ды першаснай рэстаўрацыі аб’екта ў беластоцкім Палацы Браніцкіх. На сёння – гэта самы старажытны з вядомых іканастасаў Падляшша.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 2023-10-12_volha_siamashka_nowobrzezowo_michalczuk_foty-1-збігнеў-міхальчук-1024x771.jpg

Кажа прафесар Збігнеў Міхальчук:

Звязаны з беларускай культурай, якая ўваходзіць у склад нашага супольнай польскай спадчыны, палякаў беларускага паходжання праваслаўнага веравызнання. Паходзіць з царквы якая была зафундаваная каралём Жыгамонтам і каралеўнай Аннай Канстанцыяй. У царкве ў Новаберазове, што недалёка Гайнаўкі, знойдзены аб’ект, які знаходзіўся ў гэтай вёсцы ад пачатку. Адным з фундатараў самога іканастасу быў Стэфан Маразовіч.

На думку даследчыкаў Польскай Акадэміі Навук, выяўлены на Падляшшы іканастас 17 стагоддзя адносіцца да ўніяцкага сакральнага мастацтва і павінен экспанавацца ў Музеі ікон у Супраслі. Таксама не адмаўляюць даследчыкі і супрацы з Новай Беларуссю ў справе даследвання і пошуку аналагічных беларускіх іканастасаў.

Беларускае Радыё Рацыя