Збігнеў Насядка прэзентаваў паэтычны зборнік „Лецень”



„Лецень” – гэта назва паэтычнага зборніка Збігнева Насядкі. Вершы дапоўнілі фотаздымкі выдатнага фатографа Віктара Волкава, які памёр у 2012 годзе. 

Зборнік „Лецень” – гэта супольная справа, кажа Збігнеў Насядка:

– Волкаў быў цудоўным мастаком і чалавекам. Вершы цудоўныя, а здымкі Віктара яшчэ лепшыя.

Прэзентацыю кнігі суправаджаў фільм Бажэны Беднарэк „На пачатку быў гук. Збігнеў Насядка і Слопевне”. Кніга выйшла дзякуючы Падляшскаму музею народнай культуры.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара