Збуч запрашае на археалагічны фэст
Сёння, 14 верасня, пройдзе ХІ Археалагічны фэст “Збуч – гарадзішча 2014”. Мерапрыемства вяртаецца пасля гадавога перапынку. Як кажа войт гміна Чыжы Юрка Васілюк, скарысталіся гэтым часам, каб прыдумаць цікавейшую праграму:
– Будзе шмат мерапрыемстваў, шмат конкурсаў. Акрамя нашых калектываў, прыме ўдзел калектыў з Беларусі. Гістарычная частка будзе прадстаўлена не толькі выступленнямі ваяроў, але і выступленнем баявой конніцы.
Мерапрыемства пройдзе на гарадзішчы часоў ранняга сярэднявечча ў вёсцы Збуч, што на Падляшшы. Пачатак у 11 гадзін.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Міхаліны Герасімюк
