Жадаючых атрымаць Карту паляка штораз больш
Карту паляка на працягу апошніх трох гадоў можна атрымаць не толькі ў консульстве Польшчы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але і ў Польшчы.
З кожным годам усё больш палякаў з Беларусі абірае менавіта гэты шлях і звяртаецца ў Падляшскае ваяводства, кажа дырэктар аддзелу па справах грамадзянства і іншаземцаў Управы Падляшскага ваяводства Анджэй Гаўкоўскі:
– У 2017 годзе было пададзена 700 заяваў, у 2018 годзе было 2700, а ў першым паўгоддзі гэтага года амаль 1700. Можна сказаць, што да канца года 3000 дакладна будзе. Падобная тэндэнцыя з відамі на жыхарства з нагоды працы, вучобы.
Яшчэ летась для грамадзян Беларусі, якія хацелі атрымаць карту, маглі зрабіць бясплатную візу на два візіты ў Польшчу, каб здаць экзамен і прыехаць па карту. Сёлета гэтай магчымасці ўжо няма, кажа Анжэй Гаўкоўскі:
– Віза залежыць ад консула. Законам прадугледжана, што калі хтосьці атрымаў Карту паляка, то яго справа ў нас вядзецца бясплатна. Калі хтосьці мае польскае паходжанне, але не атрымаў Карту паляка, то гэтыя аплаты патрабуюцца. Калі хтосьці толькі пачынае гэтым займацца, але ў нас не падаў, то пытанне пра прыняцце дакументаў вырашае консул.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Пэўныя змены ёсць і ў законе пра Карту паляка. Ад 14-га ліпеня атрымаць яе можа грамадзянін кожнай краіны свету, які зможа даказаць сваё польскае паходжанне.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя